Home

Previous 20

Aug. 27th, 2008

я.

паглядзіце што я знайшла!!!

Эрик-Эммануэль Шмитт. Три книжки.
Три маленьких романа-моноспектакля, входящие в «Цикл незримого» рассказывают о суфизме («Мсье Ибрагим и цветы Корана»), католицизме («Оскар и Розовая Дама») и иудаизме («Дети Ноя»). Есть еще один текст — буддистский — под названием «Миларепа», на русский язык покаместь не переведенный.
http://v-i.livejournal.com/173150.html

Aug. 26th, 2008

мышаня

Ваш психотип (опросник Айзенка)

Амбиверт /Амбиверт/

(личность, имеющая средние показатели по шкале экстраверсии.
(Экстраверсия: обращенность сознания и внимания человека в основном на то, что происходит вокруг него, в отличии от интроверсии:
обращенность сознания человека к самому себе; поглощенность собственными проблемами и переживаниями, сопровождаемая ослаблением внимания к тому, что происходит вокруг

Поскольку частотное распределение в нормальной популяции центрировано на среднем участке этой шкалы, то можно считать, что большинство людей являются амбивертами)


Нормостеник /Нормостеник/

(Средняя эмоциональная устойчивость)

Общая характеристика: полное равновесие, центр

Искренность ответов на тест: откровенные ответы
ПРОЙТИ ТЕСТ
я.

ненормальности

ру. вкусней всего тогда, когда нельзя! вот я вчера вечером славненько так траванулась. а сегодня к вечеру до фруктов такая жадная... если конечно не поплохеет... я ненормальная. в этом я с мамой согласна. примечательно то, что я фрукты и вкусности заедаю полифепаном/углём и запиваю зелёным чаем... типо поможет. пожелайте мне крепкого сна, желательно в постелі, а не у туалета).

бу. чаравічкі нічога такія хапанула ў крамцы, і абцас найвышэйшы з усіх якія насіла. а яны, дома, заразы, вялікія!!!!! у мяне быццам бы 37 памер. абутак мераю 36 памеру. а туфлікі тока 35га падыходзяць... як жыць!?!?!?

Aug. 24th, 2008

я.

мяне хвалюць дзіцячыя праблемы

Нажаль, у нарцыстычных бацькоў дзеці--гэта толькі сродак, сродак павышэння сваёй каштоўнасці, значнасці, спосаб ідэальнага самаўдасканалення, калі змяняешся не сам, а бясконца, бяз стомы і шкадавання выціскаеш з дзіцятка неабходныя для самапавагі вынікі. Гэта я паглядзела фрагмент амерыканскага конкурса "міс*" для дзетак да 6 год. У большасці менавіта такія мамашы. Яны нават не кажуць што ганарацца сваімі дзецьмі, але кажуць "цяпер НАМ адкрыты ўсе дзьверы", "теперь мне есть чем гордітся", "я так долго ждала этого момента, мы долго к этому шлі"...

Наогул, вельмі шмат маніпуляцый дзецьмі назіраю вакол, вельмі шмат эгаізму і тупасці бацькоў. Напрыклад сёння ў заапарку жанчына арала і трэсла хлопчыка, які перапужана румзаў. Яна яго пытала "а што ты думал, когда терялся?". Жалезная логіка мамашы ў дачыненні да дзіця -- "сам дурак".

Ёсць цяжарныя знаёмыя, маладыя мамы і таты... (я не маю на ўвеце нейкіх канкрэтных жж-мам і тат) Ёсць такія, каторыя "я сваё дзіця люблю", але ў сутнасці на яго пляваць, нехта там ім займаецца і ладна, пабіла-правучыла--выхавала, на пакушаць і апрануцца зарабілі--бацькоўскі абавязак выканалі і г.д. У дзіцячым доме ўпершыню зразумела, што ЛЮБІЦЬ І КЛАПАЦІЦЦА вельмі РОЗНЫЯ РЭЧЫ. Нельга, несправядліва завадзіць дзіця бяз таты, але ж ёсць такія "сама выхаваю і ніхто нам не нужен", якія ганарацца тым, што праігнаравалі бацьку. (Ёсць знаёмая дзяўчынка, ужо жонка, яе бацька сканаў, напярэдадні таго, як яна даведалася хто ён, і ўжо выходзіла з дому каб пайсці пазнаёміццца з ім). Дзеці нараджаюцца ў мам якія выношваюць іх са словамі "лепш бы з прабіркі". Гэтыя мамы не злыя,яны стараюцца, проста ім вельмі страшна і цяжка, а побач няма мужчыны на якога яны могуць абаперціся... Гэта ўсё жахліва. Дзеці працяглы час не належаць, але залежаць ад сваіх бацькоў, якія ў сваю чаргу па самае немагу залежаць ад сваіх жа бацькоў, ад валтузні жыццёвай, ад прафесіі, ад хачу.

Няма каго вінаваціць, сама яшчэ зялёная, але бачу што сталых і сьвядомых людзей сярод знаёмых па пальцах пералічыць. Задаюся пытаннем, ці магчыма падрыхтавацца да мацярынства і бацькоўства, да нараджэння асабліва першага дзіця? Думаю, што неабходна ўсьведамляць гэты пераход, неабходна яго перажываць, інакш маці і тата будуць лепшымі сябрамі дзіцяці, але мамай і татай ніколі не стануць. А як казала Н.Л. сябры ў дзіцяці яшчэ будуць, а вось мамы ўжо ніколі.
я.

ну вось! трэба ісці ў краму за рондалем. за гэта лета ўжо другі спалены, мамін... (у першым варылася вішнёвае варэнне, і прыварылася разам з лыжкай да дна і да пліты. адрывала я іх ад пліты з 4 да 6 гадзін раніцы, прачнуўшыся на пах...) А сёння кашка, рыыысавая...
я.

расьце!!! прарастае!!!!

Aug. 23rd, 2008

я.

пра маленькіх дзяўчатак, дачушак)

Маленькая девочка в глубине твоей души... «Солнышко»
А также зайчик, котик, птичка и радость моя.:)Твой внутренний Ребенок полон нежности, мягкости и любви. Не важно, было ли столько нежности в твоем детстве, но умения дарить тепло у тебя не отнять. В глубине твоей души живет Маленькая девочка с большим, любящим сердцем, готовая приютить, обогреть и защитить тех, кто в этом нуждается. Тебе остается лишь защитить ее саму – от наивности и излишней доверчивости. Ты – взрослая, ты сможешь.image
Пройти тест
я.

як я схадзіла за Хелінгерам

прыйшла, не знайшла, але раптам "як знайшла" біяграфію Экзюперы.
на дынама прыглядзела дошку для прасавання)
у музычнай краме ўпадабала Макарэвіча і Квартал "времянапрокат"
у падпісных выданнях набыла два сшытачка, з зайцам і катом) і ахавую!!! любоўную паштоўкі (пра запас).
у пошуках вады спаткала жжюзераў "распівающих спиртные напитки у фонтана"
у катэдры адбывалася вянчанне
малодшую сястру Экзюперы назвалі Жанна-Марыя (вельмі спадабалася гэта імя...:) а як у нас з традыцыяй называць падвойным імем дзетак?

па выніку, мне так хАрАшО))
я.

зоры склаліся так, што мне тэрмінова трэба дастаць Хэленгера. паеду яшчэ раз абшукаю кірмаш. можа параіце добрыя крамкі з кнікамі па псіхалогіі?

Aug. 22nd, 2008

я.

Адказы на тэст пра індэнтыфікацыю.

Ладна ўжо, замарынаваліся мы чакаць хаця б і 10адказаў. таму калі ласка:

(па каньспекту:)
Ідэнтычнасць--гэта сацыіраванне сябе з пэўнай роляй, пэўнымі паводзінамі. (Я ведаю хто я, куды я крочу, што адчуваю ў гэтай канкрэтнай сітуацыі).
Свае адказы вы мусіце падзяліць на наступныя групы:
1.Сацыяльна-прафесійная
сюды выпісываеце адказы тыпу Аспірантка, Чалавек, Прыгожая, Разумная і г.д. (усе "прілагательные" таксама сюды)...
2.Сацыяльна-пабытовая
сюды ўсё тыпу Дачка, Маці, Жонка...
3.Сексуальная ідэнтычнасць
тут такія адказы як Мужчына/Жанчына, калі напісана Хлопец/Дзяўчына, то гэта сведчыць аб размытай ідэнтычнасці якая ўсё ж з часам разаўецца).
4.Нацыянальная сфера
гэта развагі на тэму ў мяне за спіной мой род, мае дзяды, я належу да такой ... катэгорыі...--Я Беларус і г.д....
5.Рэлігійная ідэнтычнасць
гэта спасылкі на светаўспрыманне, сюды адносіцца як Каталік, Уніят так і Камуніст, Кансерватар і г.д...
6.Прыналежнасць планеце Зямля
метафізічныя фармуліроўкі як "воўк-адзінокі", "кошка", "вада" і г.д. (назвы з'яваў, жывёл, стыхіяў і г.д.)
7.Быційная сфера
Я-міссія. хто я, навошта я на гэтым сьвеце. часта метафізічныя фармуліроўкі. Напрыклад "Цела"...
*Калі чалавек піша ІМЯ--гэта азначае, што ёсць стрыжань ("лічностный стержень"), ёсць уяўленні аб сабе, чаго я жадаю ў жыцці і г.д.
*Адсутнасць якой-неб. сферы, або перагружанасць азначае што чалавек у межах гэтай пэўнай тэмы ня ведае куды падацца (=внушаем).

Aug. 20th, 2008

я.

музычны густ

Nigel Kennedy, праслухала некалькі ягоных музычных кампазіцый з альбому КАФКА. так прыгожа, кранальна, ад адной ледзь не плачу слухаю... Разумею, што ў мяне нарэшце вымалёўваецца музычны густ, уласны музычны густ. і ён не падобны ні на каго))), напрыклад братаў, сяброўкі і інш. Гэта вельмі прыемна разбірацца, якая музыка табе падабаецца, а якая не твая.
паслухаць альбом: http://1000plastinok.info/album3837_2014.html
пачытаць біяграфію: http://www.lastfm.ru/music/Nigel+Kennedy/+wiki
Цікава даведацца, што вы слухаеце?

Aug. 18th, 2008

я.

бацькі старэюць. раней я гэтага працэсу і не заўважала. а зараз, адводжу вочы ад маміных рук з даўгімі выпуклымі сінімі венамі, яны дрыжаць, пальцы выкручаныя артрытамі...
страшнавата...

Aug. 17th, 2008

вожык у стрынгах

Тэст!!!

наўздагон тэме ідэнтыфікацыя маленькі ТЭСТ!
сябры, паўдзельнічайце! будзьце актыўнымі!!!)) вас больш за 150 чалавек. Расшыфроўку тэста (па парадзе Валярыны) дам толькі калі ўдзельнікаў будзе не меньш за ...15 чалавек, пакуль толькі 6 узяла ўдзел)
ТУТ: http://alesia-ra.livejournal.com/170964.html
вожык у стрынгах

наўздагон тэме ідэнтыфікацыя маленькі ТЭСТ!

сябры, паўдзельнічайце! будзьце актыўнымі!!!)) вас больш за 150 чалавек. Расшыфроўку тэста (па парадзе Вальярыны) дам толькі калі ўдзельнікаў будзе не меньш за ...15 чалавек, пакуль толькі 6 узяла ўдзел)

каменты заскрыню. а вытлумачэнні тэста дам наступным пастом, калі будуць адказы. вы зможаце прачытаць і зрабіць самастойныя высновы наконт уласных вынікаў. Калі вы не супраць абнародаваць)) свае вынікі, то рабіце гэта ў будучым пасце з вытлумачэннем тэсту.

Дайце 10 адказаў на пытанне "ХТО Я". адказаў толькі 10, яны павінны быць у адно слова або словазлучэнне ў Назоўным склоне. Тэст вы для сябе праходзіце, так што памятайце пра правілы тэставанняў). 5-10 хв. максімум на падумаць, запасцілі, і не перапісваць)).

Aug. 12th, 2008

я.

пра вайну.

"ВОЙНА--УНИВЕРСАЛЬНЫЙ СПОСОБ СТИРАНИЯ ИДЕНТИЧНОСТИ"
--гэта зручна для ўлады,
--гэта дапамагае кіраваць краінай, людзьмі,
--гэта можа быць аднолькава зручна як для мясцовых уладаў, так і для еўропы (шлях у адзіную агульную еўропу), так і для амерыканцаў (бо гэта іх шлях да нацыянальнасці), а таксама для тых хто хоча "паімець" Грузію. Пра нас, беларусаў, думаю што гэтыя меры непатрэбныя, наша ідэнтычнасць і так блізкая да мінусавой адзнакі.
*Ідэнтычнасць, гэта тое, што адрознівае чалавека ад чалавека, жанчыну ад мужчыны, дачку ад маці, адваката ад мастака, католіка ад праваслаўнага, беларуса ад грузіна, Алесю ад Машы...
Калі яе няма, чалавек скрайне схільны да пераканання і намаўлення (г.зн. "внушаем"). Н.Л. тлумачыла, што на вайне няма ні сыноў, ні мастакоў, ні мужчын, ёсць толькі ваякі, і гэта адзіны апазнавальны знак для чалавека на вайне. Пасля вайны неабходна вельмі шмат часу, каб чалавек ідэнтыфікаваў сябе з іншымі важнымі ролямі.
я.

авакада

гэта пакута, сядзець і чакаць пакуль яно, авакада, прарасце! але знайшла ў гугле фоты, як гэта выглядае http://fotki.yandex.ru/users/aleksandr-poltavskij/view/85919/ і вырашыла набрацца мужнасці. ... яны кажуць паў гады!!! пайду можа на бачок яе пакладу? а то можа не тым бокам у зямлі сядзіць... эх...
во! прачытала, у людзей на 5год пладаносіць пачаў! а іншыя завуць яго "вудой") і "утілізіруют" праз 3-5год.
а вось так яно квітнее: http://flores.by.ru/fl/persea.html
а тут парады тым, хто ўсур'ёз зацікавіцца як яго расціць) http://www.flowersweb.info/forum/forum1/topic1573/message13276/#message13276

Aug. 10th, 2008

вожык у тумане

зварот да вас.

Большасць запісаў у маім ЖЖ прыватныя. Так склалася, я пішу пра сябе. І нават калі я не стаўлю на іх замочак, гэта не адмяняе таго, што пра гэта я сёння гатова размаўляць толькі з вамі, з тымі хто чытае мяне або я чытаю, што я давяраю гэтыя словы вам. І таму, для мяне вельмі важна, каб гэта інфармацыя не абмяркоўвалася за маёй спіной. Я спадзяюся, што магчыма зразумець маю просьбу і выканаць яе. Усё ж, калі ласка, калі ёсць магчымасць, то абмяркуйце ўражанні або пытанні якія ў вас узніклі падчас чытання запісу непасрэдна са мной. Або абмяркуйце так, каб я не дазнавалася пра гэта праз дзясятыя рукі. Або так, каб не толькі ў вас быў п'яны развязаны алкаголем язык, але і суразмоўца быў настолькі бухі, каб і не прыгадалася яму тэма на раніцу. Калі ў вас ёсць пажаданні да мяне, самы час іх выказаць. Я вас уважліва слухаю. Я пакрыўдзілася і адчуваю сорам за тое, што пісала або адказвала вам. Нячэсна.

Aug. 9th, 2008

я.

творчасць у паўсядзённым жыцці

Сучасны чалавек на маю думку, часцей стаў пазбягаць творчасці. Папулярны аргумент: нашто мне гэта рабіць, калі я магу заплаціць за тое каб атрымаць гатовым. Гэтак кажуць некаторыя з мужчын, якіх не прымусіць прыкруціць гайку, некаторыя з жанчын, якія купляюць паўфабрыкаты і згатаваныя піццы, кажуць дзеці, якім бацькі замест таго каб праводзіць разам час, падсоўваюць кампутарныя гульні ды мультфільмы, замест кніжкі з карцінкамі якую трэба пачытаць, абмеркаваць, разгледзець разам... і г.д. На маю думку змайстраваць зэдлік, прыгатаваць вячэру, абмеркаваць кніжку, напісаць дзённік, патаньчыць, памаляваць, паспяваць і г.д. гэта ўсё віды творчасці.
Вось прыкладам нядаўна зрабіла выснову, што ў касцёле вельмі шмат творчасці. Гэта і спевы, і малітвы (уласныя), і арганная музыка, і само служэнне...
Што скажаце па тэме?)

Aug. 7th, 2008

я.

заяўка на перадачу Кулінарнае спаборніцтва).

таааак.
З 5 кошыкаў з пясочнага цеста толькі 2 я атадрала ад формачкі)). Але гэта мяне не спыніла! цеста атрымалася на смак як цукровае печыва. Для начыння я прытаміла вішанькі, працерла тваражок і ўзбіла яечныя бялкі з цукрам каб прыгатаваць бізэ.
На выхадзе атрымалася: дзьва тварожных пірожных-запяканкі з вішнямі і шапкай бізэ, якія падавала сабе на абед са смятанкай і свежымі ягадамі галубіц. Тры хрусткія кошыка з начыннем з тваражка,вішань і бізэ (трэці кошык я змайстравала з абломкаў 4га і 5га)). І яшчэ прыгатавала такі блінчык-пірог, які я зляпіла з раскрышаных 2х кошыкаў перацертых з тварагом і запечаных.

пра асаблівасці прыгатавання цеста чытайце ў хуткім часе на старонках суполкі kuchnia_by http://community.livejournal.com/kuchnia_by/profile
я.

хачу спекчы пірог з вішнямі. але не маю рацэпту.
можа хто падкажа што неб. смачнае, мучное, печанае з вішнямі?
можа карзіначкі пясочныя зрабіць, а іх начыніць вішняй і тваражком, і запекчы? хм... а якое менавіта пясочнае цеста?...

Previous 20